Неацэнны ўклад беларускага народа ў дасягненне Вялікай Перамогі

Напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі, па ўсёй краіне разгарнуліся маштабныя мерапрыемствы, закліканыя ўшанаваць памяць герояў, якія адстаялі свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Адной з такіх падзей стаў адзіны дзень інфармавання, які адбыўся 17 красавіка ў Мінскай гарадской ратушы. Тэма сустрэчы – «Подзвігу народа жыць у стагоддзях. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне» Асаблівую атмасферу мерапрыемству надало прысутнасць ганаровых гасцей-малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў. Гэтыя людзі, якія перажылі жахі вайны ў самым юным узросце, падзяліліся сваімі асабістымі гісторыямі, успамінамі аб цяжкім дзяцінстве, апаленым вайной.

Акрамя таго, паралельна ў гэты дзень у нацыянальным прафцэнтры адбылася дыялогавая пляцоўка «Салдацкі трохкутнік. Лісты Перамогі!» для прадстаўнікоў усіх галіновых прафесійных саюзаў, у якой прыняла ўдзел і наша прафсаюзная арганізацыя дзяржаўнага прадпрыемства «БелЭЗ». Малодшы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі ВАВ Ганна Лукашэвіч, распавяла аб важнай ролі ваенна-палявой пошты ў гады ВАВ.

У ваенныя гады, лісты былі адзіным спосабам звязацца з роднымі і блізкімі. Мільёны сем’яў апынуліся разлучанымі. Канвертаў не хапала, з фронту прыходзілі лісты-трыкутнікі. Кожнае з іх-гэта дарагая рэліквія і памяць пра чалавека, які яго напісаў.

Усе навіны