Ніхто не забыты, нішто не забыта

22 чэрвеня 2025 г., у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, у мемарыяльным комплексе «Трасцянец» адбыўся мітынг-рэквіем у памяць аб загінуўшых. Гэты комплекс з’яўляецца сімвалам смутку і памяці, бо менавіта тут, у гады акупацыі, дзейнічаў адзін з самых буйных лагераў смерці ў Еўропе, дзе нацысцкія захопнікі ажыццяўлялі масавыя расправы над людзьмі.

У гэты дзень больш за 2 тысячы чалавек збіраліся, каб ушанаваць памяць тых, хто не дажыў да мірнага часу, і ўспомніць пра тыя жахі, якія перажылі нашы продкі. Мы павінны памятаць, што мір і свабода-гэта каштоўнасці, якія неабходна берагчы!

Усе навіны