Падведзены вынікі конкурсу аб выбары лепшага работніка аддзела аўтатрактарнага забеспячэння Дзяржаўнага прадпрыемства «БелЭЗ» за 2024 год
Пры выбары лепшых ўлічваліся крытэрыі веды і безумоўнае выкананне ПДР, стан выканальніцкай дысцыпліны, прафесіяналізм і захаванне нормаў аховы працы пры выкананні сваіх працоўных абавязкаў.
Пераможцамі сталі:
Супрун Андрэй – кіроўца аўтамабіля;
Іваноў Вячаслаў – кіроўца грузавога аўтамабіля;
Кіклевіч Сяргей – машыніст аўтагідрапад’ёмніка;
Пешкур Іван – трактарыст;
Прахарэнка Міхаіл – слесар па рамонце аўтамабіляў;
Харленок Эдуард – кіроўца пагрузчыка.
Усе пераможцы адзначаны кіраўніцтвам грашовай прэміяй згодна з Палажэннем аб конкурсе.
Мы шчыра віншуем нашых калег, дзякуем за прафесіяналізм і жадаем далейшых перамог!