Памяць жывая
Прафсаюзны актыў нашага прадпрыемства наведаў Зінаіду Сямёнаўну Кавалевіч, якая нарадзілася 9 мая 1941 года і з’яўляецца вязнем фашысцкіх лагераў, інвалідам другой групы. Да выхаду на пенсію Зінаіда Сямёнаўна тры гады прапрацавала кантралёрам на КПП нашага прадпрыемства. Аднак, мала хто з калегаў ведаў, якія выпрабаванні выпалі на яе долю ў дзяцінстве.
Са слоў маці, зусім маленькай, ва ўзросце трох-чатырох гадоў, Зінаіда Сямёнаўна разам з мамай і братамі апынулася ў нямецкім канцлагеры. Маці вымушана была працаваць на прымусовых работах, а дзеці ўтрымліваліся асобна. Зінаіда Сямёнаўна ўспамінае аб бедным рацыёне, які складаўся ў асноўным з хлеба і вады, аб невыносным холадзе і сне на жорсткіх драўляных паддонах. Гэтыя страшныя ўспаміны, якія захаваліся ў дзіцячай памяці, да гэтага часу выклікаюць у яе слёзы.
Адміністрацыя прадпрыемства і прафсаюз аказалі Зінаідзе Сямёнаўне матэрыяльную дапамогу і ўручылі памятны падарунак. Асаблівай падзеяй стала ўручэнне ёй медаля «80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў», якое супала з яе асабістым юбілеем.
Мы жадаем Зінаідзе Сямёнаўне моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця!

