Працоўная слава: ушаноўваем лепшых!

Напярэдадні травеньскіх святаў 26 красавіка адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўшанаванню лепшых супрацоўнікаў. За добрасумленную працу і адданасць прадпрыемству 72 работнікі атрымалі заслужаныя ўзнагароды ад прафсаюзнай арганізацыі.

Урачыстую цырымонію правяла Таццяна Буглак, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Дзяржаўнага прадпрыемства «БелЭЗ», уручыўшы пасведчанні аб занясенні на Дошку гонару, граматы і падзякі. На мерапрыемстве прысутнічаў генеральны дырэктар прадпрыемства. Яго ўдзел стаў сімвалам прызнання намаганняў кожнага супрацоўніка і важнасці каманднай працы.

Асаблівым госцем мерапрыемства стала Наталля Дзенісевіч, загадчыца арганізацыйнага аддзела Мінскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржустаноў, якая ўручыла 8 падзяк самым вызначыліся супрацоўнікам.

Усе навіны