Прадстаўнікі добраахвотнай дружыны дзяржаўнага прадпрыемства «БелЭЗ» падчас прэзідэнцкіх выбараў бяруць удзел у ахове грамадскага парадку на выбарчым участку
Супрацоўнікі дзяржаўнага прадпрыемства «БелЭЗ» 21 студзеня 2025 прыступілі да дзяжурства на ўчастку для галасавання № 33 (вул. Антонаўская, 20). Дружыннікі будуць патруляваць прылеглую да ўчастку для галасавання тэрыторыю і падчас нясення дзяжурства будуць на пастаяннай сувязі з міліцыянтамі, якія традыцыйна дзяжураць на кожным участку.
Дзяжурства прадоўжыцца:
21 па 25 студзеня – з 12.00 да 19.00.
26 студзеня – з 8.00 да 20.00.