Прагляд фільма “Час вярнуцца” прайшоў у кінатэатры “Мір”

Напярэдадні святкавання вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ідэалагічны і прафсаюзны актывы прадпрыемства прынялі ўдзел у праглядзе ваенна-гістарычнай драмы «Час вярнуцца».

“Час вярнуцца” — кінастужка вытворчасці кінастудыі «Беларусьфільм», якая апавядае пра беларускіх партызанаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, якія адыгралі вырашальную ролю ў поспеху аперацыі «Баграціён». Цікава, што прататыпамі галоўных герояў карціны сталі рэальныя байцы і камандзіры партызанскіх атрадаў, якія ваявалі з фашыстамі на беларускай зямлі.

Пасля заканчэння кінастужкі ўдзельнікі прагляду сустрэліся з рэжысёрам фільма Іванам Паўлавым, які расказаў падрабязнасці здымачнага працэсу, пра тое, як расійскія акцёры вучылі нямецкі тэкст прама на пляцоўцы і адкрыў некаторыя сакрэты.

Усе навіны