Работнікі Дзяржаўнага прадпрыемства «БелЭЗ» прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы на тэму «Аб выкананні заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй. Практыка выяўлення карупцыйных правапарушэнняў».
На сустрэчу з працоўным калектывам былі запрошаны памочнік пракурора Партызанскага раёна г. Мінска Наталля Замара і генеральны дырэктар Цэнтра спецыяльнай ацэнкі і сертыфікацыі Аляксей Гамянюк.
Спікеры расказалі аб рабоце, якая праводзіцца пракуратурай, па спыненні карупцыйных злачынстваў, статыстыцы ўчынення злачынстваў у галіне антыкарупцыйнага заканадаўства, важнасці правядзення прафілактычнай работы па прадухіленню карупцыйных злачынстваў, яе формах.
Напрыканцы сустрэчы ўсім прысутным прадставілася магчымасць атрымаць вычарпальныя адказы на пытанні, якія іх цікавяць.