Работнікі прадпрыемства клапоцяцца аб сваім здароў’і і актыўна праходзяць дыспансерызацыю

Такім чынам, давайце яшчэ раз разбярэмся, што ж такое дыспансерызацыя.

Дыспансерызацыя – гэта прафілактычны медагляд. Ён уключае ў сябе дадатковыя метады абследаванняў, якія дазваляюць вызначыць фактары рызыкі развіцця захворванняў або выявіць паталогію на ранніх стадыях.

Дыспансэрызацыя праводзіцца:

на працягу аднаго працоўнага дня:

  • асобам ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў – адзін раз у тры гады;
  • асобам, якія дасягнулі ўзросту 40 гадоў – адзін раз у год;

на працягу двух працоўных дзён адзін раз у год:

  • асобам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту;
  • асобам на працягу 5 гадоў да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту.

У ходзе дыспансерызацыі праводзіцца: анкетаванне, ацэнка фактараў рызыкі развіцця хранічных захворванняў, пры наяўнасці паказанняў выконваецца электракардыёграма, выдаюцца напрамкі на неабходныя абследаванні з наступнай кансультацыяй урача агульнай практыкі.

Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь устаноўлены гарантыі для работнікаў пры праходжанні імі дыспансерызацыі (па ўзгадненню з наймальнікам работніку даецца права вызвалення ад работы з захаваннем сярэдняга заработку).

Па выніках дыспансерызацыі пры неабходнасці афармляецца выпіска з медыцынскіх дакументаў для прадастаўлення наймальніку.

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Усе навіны