Работнікі прадпрыемства наведалі вялікі святочны канцэрт «Мінск. Шляхамі мар і ўспамінаў», які праходзіў у Палацы Рэспублікі

Канцэрт праходзіў з удзелам вядучых калектываў і выканаўцаў сталіцы: тэатра эстраднай песні «Хвiлiнка», ансамбля народнай музыкі і песні «Шчодрыца» і інш.

У мерапрыемстве бралі ўдзел Старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік Кіраўніка дзяржавы ў г. Мінску Наталля Качанава, прадстаўнікі Мінгарвыканкама, грамадскіх аб’яднанняў і працоўных калектываў.

Перад канцэртам работнікі прадпрыемства азнаёміліся з выставай, прысвечанай 80-годдзю вызвалення горада Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 50-годдзю прысваення сталіцы ганаровага звання «Мінск – горад-герой».

Усе навіны