Работнікі прадпрыемства пабывалі на экскурсіі ў Палацы Незалежнасці

Палац Незалежнасці – гэта не толькі пляцоўка для найважнейшых мерапрыемстваў, адзін з галоўных сімвалаў беларускай дзяржаўнасці і суверэнітэту, але і месца знаёмства з культурай, гісторыяй і традыцыямі Беларусі.

На працягу больш як двух гадзін супрацоўнікі прадпрыемства знаёміліся з інтэр’ерамі Палаца Незалежнасці, Алеяй ганаровых гасцей і рабочымі заламі рэзідэнцыі Прэзідэнта Беларусі, а таксама пабывалі ў Музеі падарункаў.

Зазірнуць у закуліссе Палаца Незалежнасці і даведацца пра самыя цікавыя выпадкі з жыцця Палаца дапамагла прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля Эйсмант, якая і правяла пазнавальную экскурсію.

“Аб’ект нацыянальнага гонару дзівіць архітэктурнай своеасаблівасцю і гісторыяй стварэння, жамчужына нашай дзяржаўнасці” – такое аднадушнае меркаванне выказалі ўдзельнікі экскурсіі пасля наведвання Палаца Незалежнасці.

У юбілейны для Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь год наведванне Палаца Незалежнасці стала своеасаблівым падарункам калектыву нашага прадпрыемства.

Усе навіны