Работнікі прадпрыемства прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі «Каляндар і кніга памяці» на плошчы Перамогі
Ускласці кветкі да манумента прыйшлі больш за 300 чалавек: кіраўнікі і члены адміністрацыі раёна, дэпутаты Мінгарсавета і парламента, прадстаўнікі працоўных калектываў прадпрыемстваў і ўстаноў, моладзь, піянеры, выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў «Аскер» і «Арлята. Спадчыннікі перамогі».
Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання. Затым выхаванцы клуба «Арлята. Спадчыннікі перамогі» перавярнулі старонку сімвалічнага календара: «28 чэрвеня 1944 года. Савецкія войскі вызвалілі Асіповічы, Старыя Дарогі, Клічаў, Круглае, Крупкі, Лепель, Быхаў і Магілёў».
Крыніца: Мінск-Навіны