Работнікі прадпрыемства ў Тэатры-студыі Кінаакцёра на прэм’еры спектакля “Радавыя”
Гэта гістарычная ваенная драма, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
«Радавыя» – п’еса зусім не антываенная, але патрыятычная. Яна стварае вобраз беларусаў, якія, перажыўшы столькі гора, паўстаюць дзіўна душэўнымі і дзіўна адчувальнымі, якія захоўваюць у сабе лепшыя чалавечыя якасці, якія жывуць у атмасферы дабра і спагады, якія спрабуюць зберагчы адзін аднаго”– цытуе рэжысёр-пастаноўшчык– заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, народны артыст Беларусі Аляксандр Яфрэмаў.