Работнікі прадпрыемства ўшанавалі хвілінай маўчання памяць загінуўшых падчас вайны ў Афганістане.

Аднаму з воінаў-інтэрнацыяналістаў нашага прадпрыемства, Вадзіму Якаўлевічу Браташу, генеральны дырэктар Алег Уладзіміравіч Селядцоў ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў юбілейны медаль «35 гадоў з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана».

Астатнія воіны-інтэрнацыяналісты нашага прадпрыемства не застануцца без увагі і таксама будуць узнагароджаны юбілейнымі медалямі ў ваенных камісарыятах па месцы рэгістрацыі.

Усе навіны