Размова аб важным: шчаслівая сям’я – моцная дзяржава
Менавіта так называлася дыялогавая пляцоўка, якая прайшла сёння на прадпрыемстве з удзелам намесніка кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёна г.Мінска Людмілы Філіповіч і протаіерыя Паўла Сердзюка, настаяцеля прыхода храма свяціцеля Мікалая Японскага.
Шчаслівая сям’я павінна быць асновай моцнай і квітнеючай дзяржавы.
У жыцці чалавека ўсё пачынаецца з сям’і: жыццёвыя ўстаноўкі і каштоўнасці, імкненне і жаданне развівацца самому і працаваць на карысць дзяржавы. Усё гэта прывіваюць бацькі, яны з’яўляюцца найлепшым прыкладам для сваіх дзяцей.
На пераемнасці сямейных каштоўнасцей і традыцый будуюцца сем’і, якія становяцца моцным фундаментам моцнай дзяржавы.