Роля выбараў у фарміраванні будучыні Беларусі
21 лістапада 2024 г.у рамках праводзімага Адзінага дня інфармавання перад супрацоўнікамі прадпрыемства выступіла спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Андрэенка А.А., якая звярнула ўвагу на тое, што выбары выступаюць у якасці механізму, які дазваляе грамадзянам выказваць сваё меркаванне і ўплываць на кірунак развіцця дзяржавы. Акрамя таго, акцэнтавана ўвага на каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 26 студзеня 2025 года.
У ходзе гутаркі было падкрэслена значэнне ўсвядомленага галасавання, што было раней адзначана Прэзідэнтам Беларусі на VI Усебеларускім народным сходзе «…ад нас залежыць усё». Гэты лозунг з’яўляецца аб’яднаўчым для многіх беларусаў, якія імкнуцца станоўча паўплываць на будучыню сваёй краіны.