Шчасце ў дзецях – так лічаць бацькі, а дзеці паўтараюць ім, што шчасце ў незвычайных бацьках!

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь праводзіць рэспубліканскі конкурс “Сям’я года”.

Конкурс будзе праходзіць у 2 этапы:

  • першы этап – рэгіянальны (прымеркаваны да святкавання Дня сям’і (15 мая);
  • другі этап (фінал) – рэспубліканскі (прымеркаваны да святкавання Дня маці (14 кастрычніка).

Мэта конкурсу – прыцягненне дадатковай увагі да традыцыйных сямейных каштоўнасцей, арыентаваных на стабільнасць шлюбных адносін, нараджэнне і выхаванне дзяцей, здаровы лад жыцця.

Конкурс праводзіцца на добраахвотнай аснове сярод поўных сем’яў, якія выхоўваюць двое і больш дзяцей, у якіх бацькі:

  • з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь;
  • займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю, выхоўваюць дзяцей у духу патрыятызму, любові да Радзімы, павагі да старэйшых, працавітасці;
  • ствараюць неабходныя ўмовы для выхавання, развіцця і навучання дзяцей, захавання і ўмацавання іх здароўя, падрыхтоўкі да самастойнага жыцця.

Калі ўсё пералічанае пра Вас, Вашых дзетак і Вашую сям’ю запрашаем да ўдзелу ў конкурсе! Ад Вас патрабуюцца жаданне і згода на ўдзел у конкурсе! Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны каштоўнымі падарункамі! Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у ідэолага прадпрыемства.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 28 лютага 2024 года.

Усе навіны