Сусветны дзень донара супрацоўнікі адзначылі ўдзелам у акцыі «Белая Русь – родная кроў»
13 чэрвеня 2025 г. у ГЦ «Сталіца» адбылася рэспубліканская акцыя «Белая Русь – родная кроў», прымеркаваная да Сусветнага дня донара. Мерапрыемства, арганізаванае грамадскім аб’яднаннем «Белая Русь», прыцягнула ўвагу каля 250 чалавек. Да ўдзелу ў акцыі далучылася Алена Уладзіміраўна Дзялендзік, намеснік генеральнага дырэктара і начальнік упраўлення прававой і ідэалагічнай работы.
Усе прысутныя мелі магчымасць пагутарыць з медыцынскімі работнікамі, задаць пытанні і атрымаць кансультацыі. Акрамя таго, былі арганізаваны забаўляльныя мерапрыемствы, што зрабіла акцыю не толькі карыснай, але і прыемнай для ўсіх удзельнікаў.