Свядомы выбар Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-гарантыя нацыянальнай бяспекі
Прэзідэнт, які дзейнічае з улікам нацыянальных прыярытэтаў і мае выразную стратэгію развіцця дзяржавы, з’яўляецца аб’яднаўчым звяном для грамадства. У сферы дзяржаўнага кіравання яго абранне – гэта не проста палітычная падзея, а паваротны момант, які вызначае будучыню краіны. Гэты выбар абумоўлены разуменнем таго, што прэзідэнт будзе адказваць за нацыянальную абарону, знешнюю палітыку і падтрыманне правапарадку ў краіне. Таму выбары з’яўляюцца пытаннем нацыянальнай бяспекі, паколькі наступствы гэтага рашэння могуць адбіцца на будучых пакаленнях.
На фоне агітацыйнага этапу выбарчай кампаніі, які працягнецца па 25 студзеня 2025 года, расце цікавасць насельніцтва да выбараў. За гэты час кандыдаты ў прэзідэнты прадстаўляюць выбаршчыкам свае перадвыбарныя праграмы. Чакаецца, што да канца гэтага этапу электарат вызначыцца з выбарам, што зробіць галасаванне 26 студзеня 2025 года важным этапам у палітычным жыцці краіны.
Нагадаем, што за 10 дзён да выбараў выбаршчыкі павінны атрымаць апавяшчэнні з інфармацыяй аб месцы і часе галасавання. У дзень выбараў галасаванне праводзіцца з 8.00 да 20.00. Акрамя таго, у Беларусі дзейнічае практыка датэрміновага галасавання: калі чалавек па якіх-небудзь прычынах не можа галасаваць у асноўны дзень выбараў, то ў яго ёсць 5 дзён да асноўнага дня галасавання (праводзіцца з 12.00 да 19.00).