Сямейныя каштоўнасці!
У рамках тыдня бацькоўскай любові 21 кастрычніка ў дзяржаўным прадпрыемстве «БелЭЗ» праведзена дыялогавая пляцоўка на тэму «Сямейныя каштоўнасці».
Падчас размовы разважалі пра хрысціянскія каштоўнасці, якія ляжаць у аснове моцнай дружнай і ўстойлівай сям’і, над пытаннямі сямейнага выхавання, важнасці захавання і развіцця традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і духоўнага развіцця.
А дапамагаў разабрацца ў гэтых пытаннях айцец Фёдар, настаяцель царквы ў гонар Раства Іаана Прадцечы.
Усе прысутныя былі аднадушныя, што сям’я самае каштоўнае, што ёсць у гэтым свеце. Быць у сям’і – значыць быць у бяспецы.
Будзьце шчаслівыя ў сваіх сем’ях!