Сёння ў краіне стартавала Рэспубліканская акцыя «Белая Русь – родная кроў»
Акцыя праводзіцца ў рамках рэалізацыі Рэспубліканскага сацыяльнага праекта па развіццю донарства крыві «Дабро Донарства Жыццё».
Арганізатарамі акцыі з’яўляюцца РГА “Белая Русь” пры садзейнічанні Міністэрства аховы здароўя і РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій.
Намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства Алена Дзялендзік у ліку першых прыняла ўдзел у акцыі.
Паводле слоў Алены Дзялендзік, вельмі важна развіваць бязвыплатнае донарства.
“У людзей ёсць патрэба рабіць добрыя справы. Адзін з прыкладаў добрай справы – данацыя. У прамым сэнсе чалавек дзеліцца часціцай сябе, каб выратаваць тых, каму гэтая дапамога патрэбна” – цытавала Алена Уладзіміраўна.
Донар крыві – гонар краіны!