Тэлефонныя ашуканцы прыдумалі новую схему падману
Спачатку ў Інтэрнеце збіраецца інфармацыя аб ахвяры і яе месцы працы. Затым усталёўваецца кіраўнік арганізацыі і ў мэсэнджэры ствараецца падроблены акаўнт ад яго імя.
З фэйкавага акаўнта падпарадкаванаму работніку накіроўваюцца паведамленні аб тым, што праваахоўнікі ім зацікавіліся і магчымы ператрусы і адабранне грошай.
У вырашэнні пытання нібыта можа дапамагчы толькі пэўны супрацоўнік, з ім неабходна пагутарыць і выканаць яго ўказанні.
Будзьце пільныя і асцярожныя!
Пераправярайце важную інфармацыю!
Магчыма выкарыстанне зламыснікамі галасавых і відэапаведамленняў, створаных штучным інтэлектам, на аснове ўзораў, атрыманых з «узламаных» акаўнтаў.