Турнір па картынгу – 2024

У картынг-клубе Картлэнд у фармаце часовага гоначнага марафону адбыўся турнір па картынгу сярод моладзі прадпрыемства.

Гэты турнір быў прысвечаны Дню моладзі і студэнцтва, Году якасці і, вядома ж, 30-годдзю ўтварэння Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Як адзначыла намеснік генеральнага дырэктара Алена Дзялендзік, мэта мерапрыемства – папулярызацыя здаровага ладу жыцця, згуртаванне працоўнага калектыву, а таксама стварэнне ўмоў і прадастаўленне маладым людзям магчымасцей для паспяховай самарэалізацыі.

Падчас гонкі прадстаўніцы прыгожага полу развянчалі міф аб тым, што дзяўчаты не ўмеюць ездзіць і таксама паказалі дастойны вынік у барацьбе за перамогу.

Усе ўдзельнікі выдатна правялі час, атрымалі магутны зарад энергіі і незабыўныя эмоцыі.

Усе навіны