У Беларусі з 1 сакавіка пачаў работу аўтаматызаваны банк даных «Кніга памяці Рэспублікі Беларусь»

Міністэрства абароны прадстаўляе ўнікальны інфармацыйны рэсурс — аўтаматызаваны банк даных «Кніга памяці Рэспублікі Беларусь».

Дзякуючы гэтаму рэсурсу любы карыстач можа пазнаць больш:

  • атрымаць інфармацыю аб воінскіх пахаваннях і пахаваннях ахвяр войн, якія знаходзяцца на дзяржаўным уліку ў Рэспубліцы Беларусь;
  • знайсці месца пахавання загінуўшых на тэрыторыі Беларусі;
  • азнаёміцца з фотаздымкамі пахаванняў.

Аўтаматызаваны банк даных пастаянна папаўняецца і ўдакладняецца.

«Кніга памяці Рэспублікі Беларусь» — сумесны праект па ўвекавечанні памяці загінуўшых падчас войн. У яго распрацоўцы і далейшай рэалізацыі бяруць удзел Міністэрства абароны Беларусі, ваеннае інфармацыйнае агенцтва «Ваяр» і ўпраўленне па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл, Генпракуратура, Міністэрства культуры, абласныя выканаўчыя камітэты і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Дэпартамент па архівах і справаводстве.

У архіўна-даследчай рабоце па ўстанаўленні імёнаў загінуўшых прымае ўдзел упраўленне па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл, 52-гі асобны спецыялізаваны пошукавы батальён, а таксама школьнікі і студэнты, супрацоўнікі бібліятэк, работнікі архіваў і гісторыка-краязнаўчых музеяў, члены грамадскіх пошукавых аб’яднанняў і многія іншыя.

Усе навіны