Удзел у выбарах-права і грамадзянскі абавязак кожнага
У рамках адзінага дня інфармавання на тэму «Удзел у выбарах – права і грамадзянскі абавязак кожнага» 16 студзеня 2025 г.на прадпрыемстве прайшла сустрэча працоўнага калектыву з кіраўніком адміністрацыі Партызанскага раёна г. Мінска Паляковым Мікалаем Аляксандравічам.
Спікер расказаў пра ключавыя моманты электаральнай кампаніі 2025 года, якая ўступіла ў завяршальную стадыю, а таксама нагадаў аб рэжыме работы ўчастковых камісій па выбарах у перыяд датэрміновага і асноўнага дзён галасавання.
Мікалай Аляксандравіч расказаў аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця найбуйнейшага прамысловага раёна г.Мінска за 2024 год, а таксама надаў увагу далейшаму развіццю і добраўпарадкаванню Партызанскага раёна, які па колькасці насельніцтва хоць і не самы населены, але плошчы – самы буйны ў сталіцы.
Кіраўнік раёна адказаў на пытанні супрацоўнікаў прадпрыемства аб парадку прадастаўлення арэнднага жылля ў краіне і перспектывах будаўніцтва для ўсіх катэгорый грамадзян.

