Урачысты сход, прысвечаны падвядзенню вынікаў 2024 года
20 снежня 2024 года адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны падвядзенню вынікаў 2024 года і ўзнагароджанню лепшых структурных падраздзяленняў і работнікаў дзяржаўнага прадпрыемства «БелЭЗ».
З прывітальным словам да прысутных звярнуўся генеральны дырэктар Алег Анатольевіч Кірута, які ў сваёй прамове адзначыў, важныя для дзяржавы і прадпрыемства падзеі: 80-я гадавіна вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзе інстытута Прэзідэнцтва ў краіне і 30-годдзе паспяховага функцыянавання Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, нададзена ўвага і Году якасці, які прадэманстраваў важнасць узаемнай падтрымкі, дзякуючы якім прадпрыемства ўмацавала не толькі пазіцыі на рынку, але і ўнутраныя сувязі, якія фарміруюць прадпрыемства як адзінае цэлае.
У рамках урачыстай цырымоніі адбылося ўручэнне заслужаных узнагарод ад прадстаўнікоў кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі, Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, а таксама Партызанскай раённай горада Мінска арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
Яркія прыклады паспяховай працы і імкненне да пастаяннага ўдасканаленні былі прадэманстраваны ў ходзе ўзнагароджання супрацоўнікаў па выніках праведзенага конкурсу на лепшае структурнае падраздзяленне, лепшага работніка. Усе ўзнагароды знайшлі сваіх герояў – ад вопытных спецыялістаў да маладых талентаў, чый патэнцыял толькі пачынае раскрывацца. Так, у намінацыях:
“Лепшае кіраванне” 1-е месца падзялілі кіраванне транспарту і добраўпарадкавання і кіраванне клінінг;
“Лепшы аддзел” 1-е месца падзялілі юрыдычны аддзел і аддзел арганізацыйнай працы і дакументацыйнага забеспячэння;
“Лепшы комплекс адміністрацыйных будынкаў” 1-е месца заняў комплекс будынкаў па горадзе Брэст.
Акрамя таго, у кожным структурным падраздзяленні прадпрыемства быў вызначаны лепшы работнік сярод катэгорыі рабочых, а таксама сярод маладых работнікаў ва ўзросце да 31 года.
У завяршэнне мерапрыемства адбыўся не проста святочны канцэрт, а фестываль адзінства, дзе мелодыі былі злучнымі ніткамі, якія аб’ядноўваюць людзей розных прафесій і захапленняў аднаго прадпрыемства.






