Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

18 красавіка 2024 года на прадпрыемстве адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму «Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту».

Перад членамі інфармацыйна-прапагандысцкай групы выступіў намеснік генеральнага дырэктара-начальнік упраўлення Алена Дзялендзік.

У рамках Адзінага дня інфармавання былі закрануты пытанні стварэння Усебеларускага народнага сходу, яго канстытуцыйнага статусу, а таксама аб арыенцірах, прыярытэтах і паўнамоцтвах.

Развіваючы тэму, спікер адзначыла, што Усебеларускі народны сход — унікальны інстытут дзяржаўнай улады, закліканы збалансаваць палітычныя сілы ў краіне і адлюстраваць спадзяванні, надзеі беларусаў праз дэлегатаў — прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў рэспублікі. Усебеларускі народны сход сыходзіць каранямі ў старажытнае веча, але ўяўляе сабой сучасны падыход да разумення права, дэмакратыі, асноў развіцця грамадства і дзяржавы. Роля дэлегата — не проста ганаровая. Гэта вялікая адказнасць, бо абраны член сходу прымае непасрэдны ўдзел у вырашэнні найважнейшых пытанняў, лёсавызначальных для ўсяго народа.

Першае паседжанне сёмага Усебеларускага народнага сходу адбудзецца 24–25 красавіка 2024 года. Дэлегаты абяруць Старшыню, яго намеснікаў, іншых членаў Прэзідыума. Асноўнымі пытаннямі, якія разглядаюцца, стануць: зацвярджэнне Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны.

Усе навіны