Віншаванне Генеральнага дырэктара прадпрыемства с Днём жанчын

Дарагія жанчыны!

Сардэчна віншую Вас са святам вясны і зачаравання – Днём жанчын!

Гэтае свята ўвасабляе ў сабе неўвядальную прыгажосць і пяшчоту, дабрыню і каханне, з’яўляецца сімвалам вечнага працягу жыцця.

Сёння Вы нароўні з мужчынамі дасягаеце неверагодных вышынь у любой сферы, нясеце на сваіх далікатных плячах цяжар клопатаў аб сям’і, атачаючы ўвагай сваіх родных і блізкіх, захоўваючы цеплыню хатняга агменю, выхоўваючы дзяцей. Натхняеце нас на высакародныя ўчынкі і здзяйсненні, прымушаеце нават самыя суровыя мужчынскія сэрцы перапаўняцца пяшчотай, захапленнем і надзеяй.

Дазвольце выказаць Вам словы захаплення і ўдзячнасці за падтрымку, душэўнае цяпло і бязмежнае цярпенне.

Ад шчырага сэрца жадаю Вам і Вашым блізкім здароў’я, дабрабыту, удачы і радасці! Будзьце заўсёды шчаслівыя і любімыя!

З павагай,
А.У.Селядцоў

Усе навіны