Вязніцу фашысцкага канцлагера Зінаіду Сямёнаўну Кавалевіч павіншавалі з Днём Перамогі

Паводле традыцыі, штогод напярэдадні Дня Перамогі прафсаюзны актыў сумесна з прадстаўнікамі прадпрыемства павіншавалі з надыходзячым святам вязню фашысцкага канцлагера Зінаіду Сямёнаўну Кавалевіч.
 
Зінаіда Сямёнаўна нарадзілася 9 мая 1940 года. У 1941 годзе, будучы яшчэ зусім маленькай, разам з бацькамі і братамі сілком была вывезена акупантамі ў фашысцкі канцлагер Германіі (г.Магдэбург), адкуль вызвалена была толькi ў 1945 годзе.

На прадпрыемстве Зінаіда Сямёнаўна працавала ў перыяд з 2004 па 2010 год.

Цёплыя словы падзякі, пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, міру і дабра выказалі ад усяго калектыва старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі і ідэалагічны актыў.
 
– Такія сустрэчы нагадваюць нам пра неацэнны ўклад кожнага чалавека ў гісторыю нашай краіны, пра каштоўнасць мудрасці і вопыту людзей, якія перажылі найцяжэйшыя выпрабаванні ў жыцці, – адзначыла старшыня прафкама Таццяна Буглак.

Усе навіны