XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” праходзіць з 9 па 15 ліпеня
Афіцыйнае адкрыццё творчага форуму адбудзецца 11 ліпеня і да гэтай маштабнай падзеі горад яшчэ рыхтуецца – засталіся апошнія рыскі.
Закрыццё фестывалю пройдзе 14 ліпеня. Гасцей і ўдзельнікаў чакае мноства яркіх падзей і незабыўных уражанняў. Віцебск, які зусім нядаўна адсвяткаваў 1050-годдзе, па-ранейшаму застаецца маладым, забіяцкім, а галоўнае – сардэчным.
Фота: БЕЛТА