Зусім хутка адкрыецца купальны сезон. Не будзе лішнім успомніць важныя правілы:

купайцеся ў спецыяльна адведзеных месцах, на абсталяваных пляжах;

не заходзіце ў ваду ў стане алкагольнага ап’янення;

пазбягайце купання ў адзіноце, асабліва калі вы не ўпэўненыя ў сваіх сілах, у вячэрні і начны час сутак;

плавайце ўдалечыні ад ідучых судоў, катэраў, лодак, плытоў, не нырайце пад іх;

не заплывайце за буйкі і іншыя агароджы;

не выпускайце з поля зроку свайго дзіцяці і не адпускайце яго на вадаём без дарослых.

Усе навіны