Дата, якая ўвайшла ў гісторыю. Сёння Рэспубліка Беларусь адзначае 30-годдзе Прэзідэнцтва
На архіўных фота з афіцыйнага сайта president.gov.by – Аляксандр Лукашэнка 10 ліпеня 1994 года на выбарчым участку ў Шклоўскай сярэдняй школе №1.
У гэты дзень ён прыняў удзел у галасаванні другога туру прэзідэнцкіх выбараў. Cвае галасы за Аляксандра Лукашэнка тады аддалі 80,3% грамадзян, якія прынялі ўдзел у галасаванні.
Першыя гады Прэзідэнцтва поўнасцю былі прысвечаны выкананню галоўнага абяцання, дадзенага выбаршчыкам, – «адвесці краіну ад прорвы».
У краіне пачалося пераадоленне катастрафічных наступстваў прымянення ранейшымі ўладамі згубнай «ліберальнай» мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця і змена аднабаковага празаходняга знешнепалітычнага вектара развіцця.
Рэспубліка Беларусь – адна з самых маладых прэзідэнцкіх рэспублік. Сам інстытут прэзідэнцтва дынамічна развіваецца ўсе гады з моманту прыняцця Канстытуцыі, адлюстроўваючы дух і патрабаванні часу. Таму менавіта Прэзідэнт застаецца нязменным лідарам па рэйтынгу народнага даверу.