Эксплуатацыя і тэхнічнае абслугоўванне будынкаў і збудаванняў
Тэхнічнае абслугоўванне накіравана на папярэджанне заўчаснага зносу канструктыўных элементаў будынка, падтрыманне спраўнага стану ўнутраных і вонкавых інжынерных сістэм цепла-, вода- электразабеспячэння, каналізацыі, вентыляцыі.
Эксплуатацыя будынкаў і збудаванняў — выкананне комплексу работ па ўтрыманні, абслугоўванні і рамонце будынка (збудавання).
- Тэхнічнае абслугоўванне будаўнічых канструкцый і інжынерных сістэм.
- Рамонт будынкаў, памяшканняў, будаўнічых канструкцый і інжынерных сістэм будынкаў у аб’ёме і з перыядычнасцю, якія забяспечваюць іх спраўны стан і эфектыўную эксплуатацыю.
- Кантроль тэхнічнага стану будынкаў шляхам правядзення тэхнічных аглядаў.
- Правядзенне неабходных рамонтна-аварыйных работ па ўстараненню аварый.
- Забеспячэнне функцыянавання будынкаў на працягу ўсяго перыяду іх эксплуатацыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі ТНПА і праектнай дакументацыяй.
- Кантроль за працай сістэм электразабеспячэння, апалы, водазабеспячэння, каналізацыі, ахоўна-пажарнай сігналізацыі, вентыляцыі.
- Уборка месцаў агульнага карыстання.
- Уборка прылеглай тэрыторыі, догляд за газонамі.
- Зняцце паказанняў прыбораў уліку цяпла, вады, электраэнергіі.
- Выкананне прапускнога рэжыму.
- Падрыхтоўка будынка да эксплуатацыі ў асенне-зімовы перыяд.
- Мантаж, тэхнічнае абслугоўванне і рамонт ліфтаў.