Бярэзінскі біясферны запаведнік: месца на карце, куды хочацца вярнуцца
9 кастрычніка 2025 года Бярэзінскі біясферны запаведнік стаў пляцоўкай для выязнога мерапрыемства моладзевага актыву арганізацый Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Група маладых людзей наведала некалькі ключавых аб’ектаў запаведніка, кожны з якіх уразіў сваёй унікальнасцю і значнасцю для экасістэмы рэгіёну. Акрамя таго, актывісты прынялі ўдзел у доглядзе за жывёламі, уладкаванні навучальных класаў у абноўленым Доме экапрасветы і падрыхтоўцы да запуску новага дрэваапрацоўчага абсталявання.


