IV турыстычны злёт работнікаў Дзяржаўнага прадпрыемства «БелЭ3» сабраў больш за паўсотні супрацоўнікаў

З 16 па 17 жніўня 2025 года на маляўнічай базе Дома адпачынку «Лагойскі» адбыўся IV турыстычны злёт работнікаў Дзяржаўнага прадпрыемства «БелЭ3». Мерапрыемства, прымеркаванае да года добраўпарадкавання, аб’яднала 52 супрацоўнікі з розных падраздзяленняў прадпрыемства, уключаючы філіял у Віцебску, а таксама комплексы адміністрацыйных будынкаў з Гомеля і Магілёва.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся генеральны дырэктар прадпрыемства Алег Кірута і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Таццяна Буглак.

Тры каманды, сфармаваныя з ліку работнікаў, прадэманстравалі выдатную спартыўную падрыхтоўку і камандны дух. Усе ўдзельнікі сталі пераможцамі ў спартыўных спаборніцтвах, паказаўшы высокі ўзровень майстэрства і ўзаемадапамогі.

Пасля актыўных спартыўных выпрабаванняў усіх чакаў займальны сюрпрыз-квэст-шоу «Форт Брярд». Гэтая захапляльная гульня падарыла ўдзельнікам незабыўныя эмоцыі і магчымасць праявіць кемлівасць і спрыт.

Усе навіны