Погляд у будучыню тэхналогій

Прадстаўнікі Дзяржаўнага прадпрыемства «БелЭЗ» прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці маштабнай выставы кітайскіх тавараў і паслуг, якая разгарнулася ў гандлёва-выставачным цэнтры Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень».

Выстава праводзіцца ў чацвёрты раз і праходзіць пад знакавай тэмай «Навука і тэхніка». У Беларусь прыбыло больш за 120 вядучых кітайскіх прадпрыемстваў. Прадстаўнікі розных правінцый, гарадоў і рэгіёнаў Паднябеснай прывезлі з сабой не проста ўзоры сваёй прадукцыі, але і прадэманстравалі сапраўдныя перадавыя тэхналогіі, якія ўжо сёння фарміруюць наша заўтра.

Усе навіны