Прэзідэнт падпісаў Указ аб пашырэнні магчымасці для атрымання моладдзю льготных крэдытаў на набыццё спажывецкіх тавараў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 сакавіка падпісаў Указ №95, якім удасканальваецца прадастаўленне маладым спецыялістам і моладзі ва ўзросце да 31 года льготных крэдытаў на набыццё дамашняй маёмасці.
У адпаведнасці з дакументам павялічаны максімальны памер крэдытавання з Br5,5 тыс. да Br12,2 тыс. Пашыраны пералік даступных да набыцця ў крэдыт тавараў (цяпер ён уключае ўсе тавары беларускай вытворчасці).
Права атрымання крэдыту распаўсюджана на выпускнікоў, якія самастойна працаўладкаваліся ў сельскіх населеных пунктах, якія атрымалі прафесійна-тэхнічную адукацыю, а таксама добраахвотна паступілі на ваенную службу па кантракце.
Пашыран круг арганізацый, працаўладкаванне ў якія дае права на атрыманне льготнага крэдыту (у яго ўключаны ўсе дзяржарганізацыі і арганізацыі з доляй уласнасці дзяржавы 50% і больш працэнтаў).
У той жа час узмоцнена адказнасць крэдытаатрымальніка ў выпадку неадпрацоўкі абавязковага тэрміну па размеркаванні – будзе праводзіцца пераразлік памераў працэнтаў за карыстанне крэдытам.
Крыніца: БЕЛТА