12 красавіка – Дзень касманаўтыкі
Менавіта ў гэты дзень, 12 красавіка 1961 года, савецкі касманаўт Юрый Гагарын упершыню ў гісторыі чалавецтва здзейсніў арбітальны аблёт Зямлі, адкрыўшы эпоху пілатуемых касмічных палётаў і шлях для даследавання касмічнай прасторы.
Палёт Гагарына працягваўся 108 хвілін. Абляцеўшы планету адзін раз, касманаўт атрымаў з Зямлі каманду на спуск. На вышыні некалькіх кіламетраў Юрый Гагарын катапультаваўся і здзейсніў мяккую пасадку на парашуце. 14 красавіка 1961 года яму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
У гонар гістарычнай падзеі ў красавіку 1962 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савету СССР было ўсталявана свята – Дзень касманаўтыкі.
23 сакавіка 2024 года ўпершыню ў гісторыі суверэннай Беларусі ў космас адправілася жанчына – Марына Васілеўская. Яна здзейсніла касмічны палёт з касмадрома Байканур на Міжнародную касмічную станцыю ў складзе асноўнага экіпажа 21-й экспедыцыі.
Фота: БЕЛТА