2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

Гэтае свята з’явілася ў нашым календары пасля падпісання
2 красавіка 1996 года Дагавора аб супольнасці Беларусі і Расіі, дзякуючы чаму пачалася мэтанакіраваная работа па будаўніцтве новага Саюза.

Прыемна адзначаць, што праз 28 гадоў з названай даты, Дзень яднання наглядна ўвасабляе трываласць шматвяковага сяброўства беларусаў і расіян, іх духоўнае сваяцтва, агульны выбар шляху развіцця. Абедзве дзяржавы захавалі адзінства поглядаў на фундаментальныя гістарычныя падзеі, якія пераплятаюць лёсы многіх пакаленняў, а даверны і канструктыўны дыялог паміж краінамі стаў паскаральнікам інтэграцыйных працэсаў.

Сёння Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя праводзяць узгодненую палітыку, накіраваную на абарону агульных каштоўнасцей і інтарэсаў, развіваюць узаемавыгадныя эканамічныя сувязі для прымнажэння народнага набытку стваральнай працай. Абменьваюцца дасягненнямі ў адукацыйнай сферы, культуры, мастацтве і навуковай думцы, цесна ўзаемадзейнічаюць у сферах аховы здароўя і спорту. На новы этап развіцця выйшла міжрэгіянальнае супрацоўніцтва.

У эпоху глабальных выклікаў і пагроз беларуска-расійскае адзінства і стратэгічнае партнёрства яшчэ больш інтэнсіўна развіваецца і ўмацоўваецца.

Няхай добрыя адносіны паміж беларускім і расійскім народамі стануць залогам нашай упэўненасці ў заўтрашнім дні.

Усе навіны