Ад вынікаў выбарчай кампаніі залежыць далейшае развіццё нашай дзяржавы.
Адзіны дзень галасавання ў Беларусі пройдзе 25 лютага 2024 года. Выбірацца будуць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання.
У адзіны дзень галасавання выбаршчыкі атрымаюць:
- у Мінску – па 2 бюлетэня:
па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў;
- у абласных і раённых цэнтрах – па 3 бюлетэня:
па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, аблсавета, гарсавета ці райсавета;
- у сельскай мясцовасці – па 4 бюлетэня:
па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, аблсавета, райсавета, сельскага або пасялковага Савета.
Удзел у выбарах – наш грамадзянскі абавязак! Хто, калі ня мы, будзе вырашаць, як жыць і развівацца нашай краіне! Зрабіце правільны выбар!