Дзяржаўнае прадпрыемства “БелЭЗ” прыняла ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Аднавiм лясы разам!»
Пасадка памятных насаджэнняў праводзілася ў Дзяржаўнай лесагаспадарчай установе “Краснасельскае”.
На прадпрыемстве ўжо стала добрай традыцыяй штогод высаджваць дрэвы, якія сімвалізуюць чысціню, свежасць вясны, адраджэнне, пачатак новага жыцця.
Як жа ўсё ж важна прывіць людзям беражлівыя адносіны да прыроды і лесу, бо чалавек, які пасадзіць хоць некалькі дрэў, пражывае жыццё не дарма.
Узброіўшыся ўсімі неабходнымі інструментамі работнікі прадпрыемства прыступілі да пасадкі дрэў, а гэта больш за дзве тысячы іглічных саджанцаў і каля сотні бярозак.
Сумесная стваральная праца на карысць нашай краіны з’яднала ўсіх.
Паводле слоў намесніка генеральнага дырэктара – начальніка ўпраўлення Алены Дзялендзік: “Беларусь – гэта адлюстраванне каштоўнасцей беларусаў. Усё гэта робіцца не толькі для сучаснікаў, але і для нашых нашчадкаў, якім багатая беларуская прырода дастанецца ў спадчыну”.
“Мы памятаем мінулае і беражэм сучаснасць!
Упарта працуем і клапоцімся аб прыродзе!
Суперажываем і заўсёды гатовы працягнуць руку дапамогі!
Шануем традыцыі і пераемнасць пакаленняў!” – менавіта пад такім дэвізам праходзяць працоўныя будні працаўнікоў прадпрыемства.