Дзяржаўнае прадпрыемства «БелЭЗ» традыцыйна прыняла ўдзел у Каляднай дабрачыннай акцыі «Скрыначка адвагі» сумесна з РГА «Белая Русь»
Свет трымаецца на неабыякавых, спагадлівых людзях, няздольных прайсці міма, заўсёды гатовых дапамагчы і аказаць падтрымку. Менавіта такімі аказаліся работнікі дзяржаўнага прадпрыемства “БелЭЗ”, якія прынялі ўдзел у акцыі “Скрыначка адвагі”.
Дзякуй усім нашым добрым людзям, якія падтрымалі акцыю, падзяліліся сваёй дабрынёй з дзеткамі, якія праходзяць лячэнне ў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі. Станоўчыя эмоцыі і добры настрой – неад’емная частка выздараўлення! Зрабіўшы крок насустрач дабру – свет навокал становіцца лепшым. Гэта так проста рабіць дабро, няхай маленькае, але ад чыстага сэрца. Бо з маленькіх раўчукоў нараджаецца вялікая рака – рака дабра! Калі добрыя людзі аб’ядноўваюць намаганні, могуць адбыцца сапраўдныя цуды!