Экалагічны дэсант прадпрыемства прыняў удзел у Рэспубліканскім суботніку
Работнікі прадпрыемства ўмеюць не толькі паспяхова працаваць на працоўных месцах, але і разам папрацаваць на карысць агульнай справы.
У сувязі з падрыхтоўкай да святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама з улікам аб’яўлення 2024 года Годам якасці на Рэспубліканскім суботніку супрацоўнікі дзяржаўнага прадпрыемства «БелЭЗ» добраўпарадкавалі і прывялі ў парадак тэрыторыі, размешчаныя не толькі ў сталіцы, але і ў абласных цэнтрах.
Акрамя таго, актывісты прадпрыемства сумесна з прадстаўнікамі РГА «Белая Русь» Партызанскага раёна г. Мінска навялі ідэальную чысціню ў парку Перамогі.
– Ідэя такой сумеснай нефармальнай працы – вельмі правільная і добрая традыцыя. Яна дорыць магчымасць унесці свой уклад у добрыя справы. У гэтым годзе заробленыя грашовыя сродкі пойдуць на рэканструкцыю і аднаўленне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы. Падобныя мерапрыемствы дазваляюць зарадзіцца энергіяй і настроем на эфектыўнае вырашэнне задач, якія ў Год якасці стаяць перад намі – адзначыла намеснік генеральнага дырэктара-начальнік упраўлення Алена Дэлендзік.
Толькі ўсе разам мы зробім нашу квітнеючую Беларусь яшчэ прыгажэйшай!