6 снежня 2023 года прадстаўнікі дзяржаўнага прадпрыемства «БелЭЗ» прынялі ўдзел у гарадской дыялогавай пляцоўцы па пытанні ўдзелу моладзі ў гарадскім праекце «Мінская змена – 2024».
«Мінская змена» – гэта ўнікальная пляцоўка, якая аб’ядноўвае маладых лідэраў, прыцягваючы іх да вырашэння сацыяльна-эканамічных пытанняў жыцця сталіцы.
Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава расказала, што паўдзельнічаць у праекце могуць студэнты, школьнікі, навучэнцы каледжаў і прадстаўніку працуючай моладзі.
Запоўніць анкету ўдзельніка можна да 5 студзеня 2024 года перайшоўшы па спасылцы http://forms.gle/JjSbzRqP1phPm5C49. Пасля чаго адабраныя маладыя людзі пройдуць сумоўе і камп’ютарнае тэсціраванне.