Мінула 35 гадоў з таго часу, як скончылася афганская вайна для савецкіх ваяроў.
Рэха вайны і сёння не заціхае ў нашых сэрцах. Гэта і свята, і дзень смутку, бо блізкі не толькі ветэранам-афганцам, але і ўдовам, маці, бацькам загінуўшых. Мы падзяляем увесь боль страты. Мы аддаём даніну павагі ўсім удзельнікам тых падзей. Мы ўшаноўваем воінаў-інтэрнацыяналістаў нашага прадпрыемства, а iх у нас працуе дзесяць чалавек.
Ветэраны баявых дзеянняў, воіны-інтэрнацыяналісты сёння – жывы прыклад гераізму, грамадзянскасці і патрыятызму для моладзі. Жадаем усім моцнага здароўя, бадзёрасці духу, поспехаў і дабрабыту! Няхай усё наша жыццё праходзіць толькі пад мірным небам і ніколі жахі вайны не паўтарацца!
Кіраўніцтва
дзяржаўнага прадпрыемства “БелЭЗ”.