Мір! Праца! Май!
Актыў прадпрыемства на чале з намеснікам генеральнага дырэктара – начальніка ўпраўлення Аленай Дзялендзік далучыўся і прыняў удзел у святочных мерапрыемствах, якія праходзілі ў сталічным Парку Перамогі.
Канцэрт, інтэрактыўныя пляцоўкі галіновых прафсаюзаў, сонечнае надвор’е спадарожнічалі добраму настрою ўсіх прысутных.
Штогадовае правядзенне такой маёўкі надае вялізную значнасць лозунгу: «Мір! Праца! Май!».