Работнікі прадпрыемства клапоцяцца аб сваім здароў’і і актыўна праходзяць дыспансерызацыю
Такім чынам, давайце яшчэ раз разбярэмся, што ж такое дыспансерызацыя.
Дыспансерызацыя – гэта прафілактычны медагляд. Ён уключае ў сябе дадатковыя метады абследаванняў, якія дазваляюць вызначыць фактары рызыкі развіцця захворванняў або выявіць паталогію на ранніх стадыях.
Дыспансэрызацыя праводзіцца:
на працягу аднаго працоўнага дня:
- асобам ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў – адзін раз у тры гады;
- асобам, якія дасягнулі ўзросту 40 гадоў – адзін раз у год;
на працягу двух працоўных дзён адзін раз у год:
- асобам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту;
- асобам на працягу 5 гадоў да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту.
У ходзе дыспансерызацыі праводзіцца: анкетаванне, ацэнка фактараў рызыкі развіцця хранічных захворванняў, пры наяўнасці паказанняў выконваецца электракардыёграма, выдаюцца напрамкі на неабходныя абследаванні з наступнай кансультацыяй урача агульнай практыкі.
Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь устаноўлены гарантыі для работнікаў пры праходжанні імі дыспансерызацыі (па ўзгадненню з наймальнікам работніку даецца права вызвалення ад работы з захаваннем сярэдняга заработку).
Па выніках дыспансерызацыі пры неабходнасці афармляецца выпіска з медыцынскіх дакументаў для прадастаўлення наймальніку.
Фота носіць ілюстрацыйны характар