Работнікі прадпрыемства ўсклалі кветкі да памятных знакаў «Ахвярам Чарнобыля» і «Камень свету Хірасімы», размешчаным у сталічным парку Дружбы народаў, аддаўшы даніну памяці гераізму ліквідатараў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС
Як бясцэнны ўрок і перасцярога будучым пакаленням важна назаўжды захаваць памяць аб наступствах аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Неабходна, каб аб гэтай трагедыі памяталі не толькі ў краінах, якія прынялі на сябе асноўны ўдар катастрофы, але і ва ўсім свеце.
Колькі б гадоў ні прайшло, 26 красавіка 1986 года – Дзень чарнобыльскай трагедыі – заўсёды будзе незагойнай ранай на сэрцах людзей.