Сустрэчу з працоўным калектывам дзяржаўнага прадпрыемства “БелЭЗ” правялі палітолаг Пётр Пятроўскі і дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў29 склікання, старшыня Партызанскай раённай г. Мінска арганізацыі РГА “Белая Русь” Валянціна Даўгалёва
Тэма сустрэчы – “Кіберзлачынствы скрозь прызму палітычных тэхналогій”
Кібертэрарысты ўяўляюць рэальную небяспеку для сучаснага грамадства. У сучасным свеце, дзе інфармацыйныя тэхналогіі распаўсюджаны практычна паўсюдна, пранікненне і несанкцыянаванае прымяненне інфармацыйных сетак уяўляе вельмі сур’ёзную пагрозу грамадскаму ладу. Усё часцей палітычныя канфлікты і супрацьборствы перамяшчаюцца ў віртуальную прастору.
У ходзе сустрэчы былі закрануты пытанні аб небяспецы прапаноў ад інтэрнэт-працадаўцаў і іх наступствах, а таксама спікерамі былі дадзены рэкамендацыі аб тым, як абараніць сябе і свае персанальныя даныя ад кіберзлачынцаў.