Сустрэчу з працоўным калектывам прадпрыемства правялі старшыня Мінскага гарадскога аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Аляксандр Шчэковіч і старшыня Партызанскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Святлана Купцова
Тэмай сустрэчы сталі пытанні новаўвядзення выбарчай кампаніі і асаблівасці правядзення адзінага дня галасавання.
«Усе мы за моцную, незалежную і квітнеючую Беларусь! Важны кожны голас, ён вырашае будучыню нашай краіны! Прыняць удзел у выбарах – значыць праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю. Наша будучыня – у нашых руках!» – заклікаў Аляксандр Шчэковіч.